Падзеі 2 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
2 ліпеня 2012 году ў Вільні памёр Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» – аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.
Таксама ў гэты дзень
1776 — у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прыняў рашэньне аб аддзяленьні паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікабрытаніі.
1875 — заснаваная Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя.
1900 — адбыўся першы палёт дырыжабля канструкцыі графа Фэрдынанда фон Цэпэліна.
У гэты дзень нарадзіліся
1877 — Герман Гесэ, швэйцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1923 — Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
У памяці
1778 — памёр Жан-Жак Русо, францускі філёзаф-асьветнік.
1961 — памёр Эрнэст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1977 — памёр Уладзімір Набокаў, амэрыканскі і расейскі пісьменьнік.
1989 — памёр Андрэй Грамыка, ураджэнец Беларусі, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат, міністар замежных справаў СССР у 1957-1985 гадах.