Толькі 140 самазанятых добраахвотна сплачваюць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, піша БелТА.
Хто такія самазанятыя?
Грамадзяне, якія сплачваюць адзіны падатак за пэўныя віды дзейнасьці, але не зарэгістраваныя як індывідуальны прадпрымальнік, натарыюс ці адвакат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як перастаць быць «дармаедам», патраціўшы ня больш як 30 рублёўШто такое ФСАН?
Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Мяркуецца, што сплата ўнёскаў ФСАН гарантуе сплату пэнсіі і захаваньне даходу ў выпадку надзвычайных абставін ці хваробы.
Чаму мы пра гэта пішам?
Летась Аляксандар Лукашэнка дазволіў самазанятым беларусам, якія не зьяўляюцца прадпрымальнікамі, цяпер могуць (гэта добраахвотна, а не прымусова) рабіць унёскі ў пэнсійны фонд.
А індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыюсы і адвакаты сплачваюць узносы толькі за пэрыяд дзейнасьці з атрыманьнем даходу (і страхавы стаж будзе налічвацца толькі на «аплочаныя» пэрыяды). Раней трэба было плаціць у тым ліку за час адпачынку або «прастою». Мінімальная сума ўзносу — 35% ад мінімальнага заробку ў мінулым годзе.