Дзіця асфальту

Джота, «Францішак Асізскі гаворыць казань птушкам».

Засакатала сарока, а калі яна змоўкла, пачулася шчабятаньне. Падняўшы галаву, я пабачыў на галінках вераб’ёў. Потым ізноў падала голас сарока — на страсе гаража яна разьбірала нейкі цэляфанавы мяшочак, здабываючы, відаць, пракорм і пры гэтым камэнтуючы працэс, а вераб’і адгукваліся.

Адчуваньне дыялёгу было настолькі выразнае, што я проста ачмурэў.

Раптоўна птушкі змоўклі — унізе, між гаражамі, важна прайшоў кот — гаспадар. Праз некаторы час птушкі ўзнавілі гутарку, магчыма, абгаворваючы ката.

Гэта ж трэба — як у казцы! А я, сапраўднае дзіця асфальту, заўсёды лічыў, што птушкі — бязмозглыя, і размаўляць могуць толькі людзі. А потым успомніў сьвятога Францішка.

Уладзімер Бацуноў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org