БНТУ абверг інфармацыю пра ануляваньне вынікаў сэсіі валянтэрам Эўрапейскіх гульняў

Эстафэта перадачы агню ІІ Эўрапейскіх гульняў у Менску

На сайце Times.bntu.by апублікавалі абвяржэньне інфармацыі, што валянтэрам Эўрапейскіх гульняў, якія ня зьявяцца на мерапрыемствы спаборніцтваў, анулююць вынікі сэсіі.

​Каб пазьбегчы непаразуменьняў, студэнтаў просяць наўпрост зьвяртацца ў дэканат ці да першага прарэктару БНТУ Рыгора Вяршыні.