Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць старшыні Салігорскага райвыканкаму. Яго падазраюць у карупцыі.
Ад 2017 году Салігорскі райвыканкам узначальвае Алег Паскробка.
Чыноўніка затрымалі ў будынку Менскага аблвыканкама, піша «Наша Ніва» са спасылкай на крыніцы. У Менск Паскробка прыехаў у камандзіроўку.
Дзеяньні затрыманага кваліфікуюць як перавышэньне службовых паўнамоцтваў. Паводле сьледчых, яны мелі месца на папярэдняй працы Паскробкі. У 2015-2017 гадах ён працаваў першым намесьнікам міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле ч. 3 арт. 426 чыноўніку пагражае да 10 гадоў турмы.
Праводзіцца расьсьледаваньне.