Падзеі 26 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
26 чэрвеня 1941 году супрацоўнікі НКВД расстралялі 5 тысячаў палітвязьняў, прыгнаных зь Менскай і іншых турмаў ва ўрочышча Цагельня каля сучаснага Чэрвеня (былы Ігумен). Пры гэтым крымінальнікаў супрацоўнікі НКВД адпусьцілі.
Таксама ў гэты дзень
1938 — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР першага скліканьня.
1945 — прадстаўнікі 50 дзяржаваў-заснавальніц падпісалі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сярод іх была і БССР.
1953 — у Маскве праз абвінавачваньне ў арганізацыі «сталінскіх рэпрэсій» быў адхілены ад усіх пасадаў і арыштаваны Лаўрэнці Берыя.
1963 — прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі выступіў у Бэрліне са знакамітай прамовай з нагоды 15-годзьдзя «Бэрлінскага паветранага мосту».
25 чэрвеня 1948 году падчас савецкай блякады Заходняй Бэрліну ў межах Халоднай вайны быў адкрыты паветраны мост, з дапамогай якога амэрыканская і брытанская авіяцыя забясьпечвала харчаваньнем насельніцтва гораду. Савецкая блякада працягвалася да 1947 году.
1974 — выйшаў указ прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб наданьні Менску званьня «Горад-герой».
1984 — увялі ў эксплёатацыю ўчастак першай лініі (Маскоўскай) Менскага мэтрапалітэну.
У гэты дзень нарадзіліся
1897 — Лявон Савёнак, беларускі літаратар. Пісаў пад псэўданімам Лявон Крывічанін. У эміграцыі быў адным з заснавальнікаў і першым рэдактарам газэты «Бацькаўшчына», рэдагаваў газэту «Беларус», уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову Бібліі.
1908 — Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі
1909 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік. У 1920-х пісаў пра творчасьць сучасных яму беларускіх літаратараў, у тым ліку манаграфічнае дасьледаваньне пра творчасьць Максіма Гарэцкага. Уваходзіў у літаб’яднаньне «Ўзвышша». З 1960 жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода».
1926 — Мікалай Паўленка, беларускі мовазнаўца.
1934 — беларускі архітэктар Юры Градаў. Вядомасьць і прызнаньне (Ленінская прэмія 1970 г.) прынесьлі яму мэмарыяльныя комплексы «Хатынь», «Прарыў» (Ушацкі р-н), «Кацюша» (Орша), помнікі Я.Купалу і Я.Коласу ў Менску. Градаў быў таксама кіраўніком праекту генэральнай пляніроўкі і забудовы цэнтра Менску.
1941 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі. На сцэне тэатру імя Якуба Коласа стварыў вобраз Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай п’есе Ўладзімера Караткевіча.
У памяці
1808 — Людвік Тышкевіч, граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
2010 — Альгірдас Бразаўскас, (н. 1932), Першы сакратар Кампартыі Літоўскай СССР, Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Летувіскай СССР, прэзыдэнт Летувы, прэм’ер-міністар Летувы.
2018 — памерла жонка Барыса Кіта Тамара Казевіч.