Гадоў пятнаццаць таму ў нас жыў белы пацук. Купілі яго для малых Веранікі і Максіма. Я пацука баяўся і марыў, каб ён куды-небудзь уцёк. Я сьмерці яму не жадаў. І вось аднойчы нехта з нашых сяброў (ужо не памятаю хто) папрасіў пацука на пару дзён для сваёй пацучыхі. Далі. Пацук да нас не вярнуўся. Пацучыха яму адкусіла яйцы і ён памёр.
Віктар Шніп
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org