На цэнтралізаваным тэставаньні па матэматыцы 17 чэрвеня трох абітурыентаў пазбавілі магчымасьці здаць ЦТ, піша БелТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юрыя Міксюка.
Яшчэ 5 чалавек не прайшлі ЦТ па мэдыцынскіх паказьніках.
Два абітурыенты скарысталіся шпаргалкамі, яшчэ адзін — мабільным тэлефонам.
На момант публікацыі ў Беларусі прайшлі ЦТ па матэматыцы, беларускай і расейскай мовах. Пра парушэньні выдаленых абітурыентаў з ЦТ па беларускай мове не паведамлялася.
На цэнтралізаванае тэставаньне ў Беларусі запісаліся 76 888 абітурыентаў. Яны будуць здаваць 258,3 тысячы тэстаў па навучальных прадметах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўнае — ня быць дурнем». Як сёньня працуецца тым, хто на ЦТ атрымаў 100 балаў