Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені–красавіку 2019 году выраслі на 7,6% у параўнаньні з узроўнем студзеня 2018 году, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў:
- аплата працы займае 63,8%;
- даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,6%;
- трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншыя) — 24,2%;
- даходы ад уласнасьці і іншыя — 4,4%.
Па выніках 2018 году рэальныя грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 8%, 2017-га — на 2,4%. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва падалі больш за два гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ўсё больш людзей пакутуюць ад голаду, калі багацьця ў сьвеце паболела