Кроў, агонь і Саладуха. Як прайшла генэральная рэпэтыцыя запальваньня агню Эўрапейскіх гульняў

Сотні валянтэраў і ўдзельнікаў цырымоніі зьбіраюцца на плошчы

Агульны выгляд пляцоўкі, дзе будуць запальваць агонь

Трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандар Мядзьведзь возьме ўдзел у эстафеце перадачы агню ІІ Эўрапейскіх гульняў

Алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава і Аляксандар Багдановіч, чэмпіёнка сьвету Марына Арзамасава рэпэтуюць вынас агню
Менавіта яны занясуць агонь на сцэну і перададуць прадстаўнікам дырэкцыі Эўрапейскіх гульняў. Гэта стане фінальным пунктам эстафэты перадачы агню
Бацькі валянтэраў і выпадковыя гледачы
У такіх вайсковых намётах удзельнікі канцэрту пераапранаюцца перад выступам
Прыбіраньне не спыняецца і падчас рэпэтыцыі
Падчас прагону аднаго з нумароў
Тут можна папіць. Для ўдзельнікаў цырымоніі падагналі цыстэрну вады
За сцэнай. Падрыхтоўка да генэральнага прагону
Не абышлося бяз траўмаў
У цырымоніі возьмуць удзел і зоркі беларускай сцэны. Аляксандар Саладуха
Ірына Дарафеева
Сярод запрошаных артыстаў экс-вакаліст Deep Purple Джо Лін Тэрнэр.
Начальніца галоўнага ўпраўленьня культуры і аналітычнай працы Мінкульта Ірына Дрыга асабіста сочыць за падрыхтоўкай
Рэпэтыцыя зацягнулася да 23.00