Прэзыдэнт «Боінг» Дэніс Мюіленбэрг прызнаў памылку ў тым як кампанія рэагавала на праблему з праграмным забесьпячэньнем перад катастрофамі ў Этыёпіі і Інданэзіі, паведамляе Associated Press.
У лістападзе мінулага году пры крушэньні ляйнэра 737 MAX авіякампаніі Lion Air у Інданэзіі загінулі 189 чалавек. У сакавіку 2019 году ў Этыёпіі разьбіўся самалёт гэтай жа мадэлі авіякампаніі Ethiopian Airlines, тады загінулі 157 чалавек.
Пасьля гэтага палёты Boeing 737 MAX былі прыпыненыя ў многіх краінах сьвету. У траўні Boeing выправіла памылкі ў праграмным забесьпячэньні сымулятараў, на якіх трэнуюцца пілёты самалётаў 737 MAX. Тады ў кампаніі заявілі, што збой у сыстэме карэкцыі манэўраваньня мог стаць прычынай крушэньня двух самалётаў такіх мадэляў.
Фэдэрыльная адміністрацыя авіяцыі ЗША абвінаваціла «Боінг» у тым, што больш чым год кампанія не паведамляла пра няспраўнасьць індыкатара бясьпекі ў кабіне пілётаў Boeing 737 MAX.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледзтва пацьвердзіла, што за крушэньне самалёта «Боінг-737 Макс» адказная электроніка