У Вялікай Брытаніі ўступіла у сілу забарона на выкарыстаньне нэгатыўных гендэрных стэрэатыпаў у рэкляме, піша BBC. Скаргі будуць разглядацца Ўпраўленьнем стандартаў рэклямы.
Цяпер у роліках нельга паказваць сюжэты, дзе сьцьвярджаецца, што месца жанчыны выключна на кухні, а мужчыны — у гаражы і г. д.
Ініцыятары новых правілаў тлумачаць, што калі ў рэкляме жанчына гатуе вячэру — гэта нармальна. Але калі маецца на ўвазе, што толькі жанчыны і павінны гатаваць — гэта нэгатыўны гендэрны стэрэатып. Яны падкрэсьліваюць, што забарона распаўсюджваецца толькі на тыя сюжэты, якія зьвязваюць пэўныя заняткі або чалавечыя якасьці з полам.
Брытанскім рэклямным кампаніям далі паўгоду, каб перагледзець падыход да працы. Аўтары паправак кажуць, што прадстаўнікі рэклямнай галіны адрэагавалі станоўча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі я здыму штаны і станцую, вы парадуецеся?» — дзяўчаты расказалі пра сваю акцыю супраць сэксізму і абʼектывацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як толькі наступае вясна, узрастае градус сэксізму, — герой роліка Mark Formelle