Украіна ўпершыню выйграла моладзевы футбольны чэмпіянат сьвету

Чэмпіянат

Украінская юніёрская зборная перамагла ў фінале Кубка сьвету сярод гульцоў ва ўзросьце да 20 гадоў.

Украінская моладзевая каманда перамагла зборную Паўднёвай Карэі зь лікам 3:1.

Лік у матчы адкрылі карэйцы, рэалізаваўшы пэнальці. На 34-й хвіліне кіеўскі дынамавец Уладзіслаў Супрага зраўняў лік, на 53-й хвіліне ён жа вывеў украінскую каманду наперад. За хвіліну да канца асноўнага часу гол забіў яшчэ адзін прадстаўнік кіеўскага «Дынама» Георгі Ціташвілі.

Украіна ўпершыню выйграла чэмпіянат сьвету па футболе. Найлепшае дасягненьне «дарослай» зборнай Украіны — выхад у чвэрцьфінал у 2006 годзе.