На час Эўрапейскіх гульняў імпарт радыяцыі ў Беларусі забаронены

Ад 17 чэрвеня па 2 ліпеня 2019 году рашэньнем ураду Беларусі забаронена вывозіць і ўвозіць на тэрыторыю краіны «крыніцы іанізуючага выпраменьваньня».

Такую пастанову падпісаў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас.

На пэрыяд гульняў МНС прыпыніць выдачу дазволаў на ўвоз-вываз «радыенуклідных крыніцаў I-III катэгорый па ступені радыяцыйнай небясьпекі».

У пастанове тлумачыцца, што яна прынятая, каб папярэдзіць «ядзерны тэрарызм і ядзерныя аварыі ў месцах масавага знаходжаньня людзей».

II Эўрапейскія гульні пройдуць сёлета ў Менску з 21 па 30 чэрвеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму менскія гатэлі не паднялі цэны да Эўрагульняў і адкуль прыедуць турысты