14 чэрвеня ў Менску паветра прагрэлася да 33,7 градуса цяпла. Папярэдні рэкорд трымаўся 47 гадоў (30,7°), паведамляе БелаПАН.
Сталіца аказалася самым гарачым месцам у краіне, вынікае з мапы на meteoinfo.by.
Абнавіліся рэкорды ў Магілёве (33,6°), Бабруйску і Пінску (33,5°), а таксама Віцебску (31,5°).
Самымі сьпякотнымі ў Менску былі і два папярэднія дні — 12 і 13 чэрвеня (32,7° і 34°). Пры гэтым 13 чэрвеня быў пабіты абсалютны максымум 107-гадовай даўніны.
Ад пачатку лета штармавое папярэджаньне пра гарачыню, вышэйшую за 30 градусаў, выпускалася дзевяць разоў, а пра навальніцы — восем. Такім чынам, без штармавых папярэджаньняў былі толькі два дні — 2 і 3 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як у экстрэмальную сьпёку выжываюць будаўнікі, трактарысты і кіроўцы. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе ў Беларусі забаранілі або не рэкамэндавалі купацца