У цэнтры Менску зьявіліся шматлікія белыя намёты: іх паставілі на Кастрычніцкай плошчы, каля Палаца спорту, каля «Менск-Арэны». Свабода даведалася, для чаго іх будуць выкарыстоўваць.
Намёты, што зьявіліся ў цэнтры Менску, будуць выкарыстоўвацца для роварных гонак, якія пройдуць у праграме Эўрагульняў у Менску. Гонкі стартуюць на Кастрычніцкай плошчы. У намётах будзе мэдыцынская дапамога, ахова, арганізатары гульняў.
Пра гэта Свабодзе паведамілі ў прэс-службе фонду «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 году». Ежу і сувэніры ў гэтых намётах прадаваць ня будуць. Белы колер для іх выбралі, каб менш награваліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аднаразовы посуд для Эўрагульняў каштуе 171 тысячу даляраўЭўрагульні стартуюць у Менску 21 чэрвеня. Вядома, што яны каштуюць Беларусі ня менш за 72 мільёны даляраў. Для гульняў закупілі спартовы інвэнтар, мэблю ў студэнцкую вёску, пабудавалі некалькі спартовых аб’ектаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 4 тысячы студэнтаў выселяць са студэнцкай вёскі на час Эўрапейскіх гульняў