Пяцёх абітурыентаў выгналі з ЦТ па расейскай мове за мабільнікі

Ілюстрацыйнае фота

На цэнтралізаваным тэставаньні па расейскай мове 13 чэрвеня 5 абітурыентаў скарысталіся мабільнымі тэлефонамі. Іх пазбавілі магчымасьці здаць ЦТ па расейскай мове, піша БелТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юрыя Міксюка.

Яшчэ два чалавекі не прайшлі ЦТ па мэдычным паказьнікам.

На момант публікацыі ў Беларусі прайшлі ЦТ па беларускай і расейскай мовах. Пра парушэньні выдаленых абітурыентаў з ЦТ па беларускай мове не паведамлялася.

На ЦТ па расейскай мове зарэгістраваліся амаль 63 тысячы чалавек, не прышлі каля 3% абітурыентаў.

На цэнтралізаванае тэставаньне ў Беларусі запісаліся 76 888 абітурыентаў. Яны будуць здаваць 258,3 тысячы тэстаў па навучальным прадметаў.