У Менску 13 чэрвеня пабіты тэмпэратурны рэкорд 107-гадовай даўнасьці. Тэмпэратурны максымум чэрвеня абнавіўся за ўвесь час мэтэаназіраньняў.
Паводле мапы тэмпэратур Meteoinfo.by паветра ў Менску прагрэлася да 34 градусаў вышэй за нуль. Папярэдні рэкорд, зарэгістраваны 13 чэрвеня 1912 году, складаў 30 градусаў.
Абсалютны тэмпэратурны максымум у Менску абнаўляецца другі дзень запар.
Паводле прагнозу сыноптыкаў, вельмі сьпякотнае надворʼе захаваецца да канца тыдня. Тэмпэратурныя рэкорды ў Беларусі фіксуюцца штодня з 4 чэрвеня. Летась у чэрвені максымальную тэмпэратуру зафіксавалі ў Берасьці — 31,3 градуса.