Папраўкі ў «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу прынялі ў другім чытаньні

Мітынг руху «Маці 328» у Менску, 30 траўня

Палата прадстаўнікоў 13 чэрвеня прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў артыкул 328 Крымінальнага кодэксу. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады.

Зьмены прадугледжваюць зьмяншэньне мінімальнага пакараньня ў:

  • 2-й частцы артыкулу — з 5 да 3 гадоў;
  • 3-й частцы артыкулу — з 8 да 6 гадоў.

Максымальныя пакараньні ў трох частках арт. 328 засталіся ранейшымі – 5, 8 і 15 гадоў турмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маці 328» зноў пачалі галадоўку: патрабуюць сустрэчы з Лукашэнкам

Ці зьменшаць пакараньне для ўжо асуджаных паводле арт. 328, у кожнай крымінальнай справе будзе вырашаць суд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маці-328» лічаць зьмены ў наркатычны артыкул КК недастатковымі і працягваюць галадоўку

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.