У пошуку новых гісторыяў Зьміцер Бартосік выпраўляцца на самае вялікае верхавое балота Беларусі — Ельню.
Кажуць, што чалавек бясконца можа глядзець на мора і агонь. Беларус мусіць умець бясконца глядзець на балота. Бясконцая багна, прарэзаная бліскучымі азёрамі. Што хаваецца пад гэтым імхом? Скарбы? Рыцарскія мячы? Шкілеты дыназаўраў? Мы сыдзем, а балота застанецца такім самым, якім і было. Дзесяць тысяч гадоў назад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб не хацелася зьяжджаць». Мянчанка ладзіць незвычайныя вандроўкі, якія дапамогуць палюбіць Беларусь