Карціна «Збаўца сьвету» прададзеная на аўкцыёне Christie’s у 2017 годзе за рэкордныя 450 мільёнаў даляраў, знаходзіцца цяпер у насьледнага прынца Саудаўскай Арабіі Мухамеда бін Салмана.
У сакавіку газэта The New York Times паведамляла, што работнікі Люўру ня могуць знайсьці карціну перад выставай Леанарда да Вінчы, на якой яна можа быць паказаная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнікла найдаражэйшая карціна з калі-небудзь прададзеных на аўкцыёне, — New York TimesПаводле зьвестак дзьвюх крыніц індустрыяльнага парталу Artnet.com, «Збаўца сьвету» цяпер знаходзіцца на супэр’яхце «Сэрын», якая належыць бін Салману. Згодна з парталам Marinetraffic, у апошні раз 134-мэтровае судна было заўважанае 26 траўня ў порце Порт-Саіду ў Эгіпце. Бін Салмана раней называлі магчымым канчатковым уладальнікам карціны, набытай на аўкцыёне яго блізкім саюзьнікам — іншым саудаўскім прынцам.
У верасьні 2018 году «Збаўцу сьвету» плянавалі паказаць на выставе ў Абу-Дабі, але потым адмянілі гэтую выставу без тлумачэньня прычын. Гэта адбылося на фоне абмеркаваньня сапраўднасьці карціны — многія экспэрты лічаць, што яна намаляванае не Леанарда да Вінчы, а вучнямі яго школы. Гэта патэнцыяльна зьніжае кошт працы ў сотні разоў.