Саўка ды Грышка кажуць Шуневічу: «Пакуль!/Пака!»

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага разьвітваюцца зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, які сышоў у адстаўку 10 чэрвеня.

Грышка:
Пакуль, пакуль!
Быў міністар, а стаў поўны нуль.

Саўка:
Пака, пака!
А я думаў: он тут на вяка.
Вот і ўсё, дзелаць нечыва,
Будзем жыць без Шуневіча.
На-на-на-на-на.

Разам:
Вось і ўсё, наша золатка,
Нам з табой было соладка.
Як насіў ты прыкольненька
Форму НКВД!
Хто ж цяпер нас парадуе
Пра дзіравых тырадаю
І з бацькоўскай парадаю
За сабой павядзе?

Грышка:
Пакуль, пакуль.
Аж заплакаў міліцэйскі патруль.

Саўка:
Пака, пака.
Мінісьцерская судзьба нелягка.
Вот і ўсё, дзелаць нечава,
Будзем жыць без Шуневіча.
На-на-на-на-на.