Канада заявіла пра забарону аднаразовага выкарыстаньня плястмасы з 2021 году дзеля выратаваньня акіянаў ад забруджваньня, якое зьяўляецца глябальнай праблемай, заявіў прэм’ер-міністар Джастын Трудо.
«Я вельмі рады паведаміць, што ў 2021 годзе Канада забароніць шкодныя плястмасы для аднаразовага выкарыстаньня», — сказаў Трудо 10 чэрвеня, адзначыўшы, што Канада перапрацоўвае менш за 10% свайго плястыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забараняць поліэтыленавыя пакеты ў крамах заўчасна, — МінгандлюЧакаецца, што забарона будзе прадугледжваць паступовую адмову ад поліэтыленавых пакетаў, саломінак і плястыкавых прыбораў, якія складаюць большасьць плястыкавых адходаў у морах сьвету.
Урад Канады заяўляе, што канчатковы тэрмін — 2021 год — далі, каб прадпрымальнікі мелі час прыстасавацца да правілаў.
Летась падчас саміту «Групы сямі» Канада, Францыя, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Італія і ЭЗ падпісалі Хартыю супраць забруджваньня навакольнага асяродзьдзя ў сусьветным акіяне. Злучаныя Штаты і Японія не далучыліся да гэтай дамовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканец спусьціўся ў самы глыбокі пункт акіяну і знайшоў там сьмецьце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску асобны збор сьмецьця не перавышае 3,5% ад эўрапейскай нормы. Улады спадзяюцца на Эўрагульні