У траўні 2019 году Белстат зафіксаваў павелічэньне спажывецкіх цэнаў на 0,3%.
Цэны на паслугі ў параўнаньні з красавіком вырасьлі на 0,4%. на харчовыя тавары — на 0,1%, на нехарчовыя тавары — на 0,6%.
Міністэрства працы ня будзе індэксаваць заробкі беларусаў за студзень, бо інфляцыя не перавысіла 5%.
За 5 месяцаў 2019 году цэны павялічыліся на 3%. Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі і прагнозаў Нацбанку, інфляцыя ў 2019 годзе мусіць скласьці ня больш за 5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму беларусы бяруць крэдыты на жыльлё пад 16% і калі стаўка апусьціцца да 2%