Былы міністар унутраных спраў Беларусі перад зыходам у адстаўку заявіў, што ягонае ведамства выявіла крыніцы працёку службовай інфармацыі.
«Тыя, хто быў да гэтага датычны, будуць звольненыя», – адказаў Ігар Шуневіч яшчэ ў рангу міністра ўнутраных справаў на пытаньне аб уцечках, якія зьяўляюцца апошнім часам у мэдыяпрасторы, у прыватнасьці службовыя дакумэнты МУС зьяўляліся ў тэлеграм-каналах.
Паводле Шуневіча, камісія МУС зь ліку супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня ўнутранай бясьпекі выявіла крыніцы працёку, канкрэтныя форму і спосабы перадачы службовай інфармацыі, паведамляе БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі«Мы прэвэнтыўныя захады ўжо прынялі. Тыя, хто парушыў дысцыпліну і нашы ўнутраныя загады, інструкцыі з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, выяўленыя і будуць звольненыя за гэтыя парушэньні», – сказаў ён. Пасьля на брыфінгу для журналістаў дзяржаўных СМІ Шуневіч заявіў пра ўласную адстаўку.
Шуневіч сам зьвярнуўся да Лукашэнкі з рапартам аб адстаўцы, а ня быў звольнены. Ён узначальваў міністэрства больш як сем гадоў — з траўня 2012 году.