Сто гадоў не атрымліваў сапраўднага ліста.
Не ад банка ці паліцыі, не ад часопіса ці домакіраўніцтва зь іх аўтаматызаванымі клопатамі: месячная справаздача, штраф за паркоўку, бонусная падпіска, рамонт даху…
Ад чалавека.
Аўтар успамінаў прыезд у Прагу, магілы прэзыдэнтаў БНР, шкадаваў, што меў мала часу.
Чэскія калегі са зьдзіўленьнем глядзелі на авіякапэрту, прыгожую марку, штэмпэль, напісаны ад рукі адрас па-беларуску.
Ліст быў зь месца, дзе няма электроннай пошты, мэсэнджэраў, мабільных прыладаў.
Дзе будучыня абмяжоўваецца адным днём, за які лепш не заглядваць.
З калёніі.
Гэты ліст я чытаю не адзін дзень. Дзякуй, Алесь!
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org