Нацыянальная зборная Беларусі ў футболе атрымала трэцюю запар паразу ў кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2020 году, гэтым разам ад славутай Bundesteam — 0:2. Матч праходзіў на «Барысаў-Арэне».
Падчас гульні ў фанацкім сэктары беларусаў узьнялі бел-чырвона-белы сьцяг, аднак неўзабаве ён быў згорнуты на просьбу супрацоўнікаў стадыёну.
На трыбунах было шмат іншае сымболікі ў нацыянальных колерах. Падчас матчу стадыён ня раз скандаваў «Жыве Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 гадоў у чарзе на абанэмэнт. Чаму беларусам не дагнаць нямецкі футбол