Беларускія чыноўнікі на Дні шматнацыянальнай Расеі ў Менску

Новы амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў размаўляе перад выхадам на сцэну з Уладзімерам Сямашкам, які ня так даўно быў прызначаны намесьнікам прэм’ера ў пытаньнях расейска-беларускіх адносін

Сцэна каля Палацу спорту

Фатаздымкі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі на вялікім экране на сцэне

Зьлева направа:
Міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў.
Жанна Румас, жонка Сяргея Румаса.
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.
Дзяржсакратар «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі Грыгорый Рапота.

Гледачы канцэрту ля Палацу Спорта

Танцы каля галоўнай сцэны

Прадстаўнікі «Юнарміі» — расейскага вайскова-патрыятычнага грамадзкага руху для дзяцей ад 8 гадоў. Арганізацыю стварылі ў 2016 годзе з ініцыятывы Ўладзіміра Пуціна і міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.

Міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч з намесьнікам старшыні Мінгарвыканкаму Арцёмам Цуранам

Выступ расейскай сьпявачкі Ларысы Долінай

Выстава самавараў

Выступленьне артыстаў на сцэне ў Верхнім Горадзе

Амаль усе вуліцы ў Верхнім Горадзе ўпрыгожаныя ў колерах расейскага трыкалёру

Упляценьне стужак ў валасы

Выступленьне артыстаў на вуліцы Энгельса

Зьлева направа:
Намесьнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Шэрэмецьеў.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў.
Дзяржсакратар «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі Грыгорый Рапота.
Намесьнік старшыні Мінгарвыканкаму ​Арцём Цуран.

 

Прадстаўнікі Ўсебеларускага аб'яднаньня казацтва сьпяваюць песьню "Едуць па Бэрліне нашы казакі"

Малюнак, які намаляваў амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў

У Верхнім горадзе адпачывалі і зяўзятары зборнай Нямеччыны па футболе. Сёньня ўвечары на "Барысаў Арэне" пройдзе кваліфікацыйны матч Чэмпіянату Эўропы паміж зборнымі Беларусі і Нямеччыны.