Партыя «Рух новых сіл» будзе самастойна прымаць удзел у пазачарговых парлямэнцкіх выбарах, заявіў яе лідэр, былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі. Пра гэта інфармуе агенцтва Інтэрфакс.
«Паглядзеўшы зноў на гэтых старых палітыкаў, на гэтыя старыя партыі, паглядзеўшы зноў на гэтыя „дагаварнякі“, на тое, што многія зь іх, незалежна ад майго асабістага стаўленьня, яшчэ больш падмачылі рэпутацыю, чым у іх было нават паўтара года таму, калі мяне захоплівалі і высылалі, мы прыйшлі да высновы, што трэба ісьці на выбары самастойна», — сказаў Саакашвілі ў відэазвароце, абнародаваным на яго старонцы ў Фэйсбуку.
«Трэба ісьці на выбары самастойна, таму што мы цалкам адрозьніваемся і ідэямі, і драйвам, і энэргіяй», — растлумачыў Саакашвілі.
«Каб падтрымаць агульную хвалю, якая прыйшла з выбраньнем Уладзіміра Зяленскага (прэзыдэнтам Украіны), каб генэраваць рэальна вялікія ідэі, якія прывядуць да таго, што Ўкраіна павінна зрабіць скачок наперад (...) Мы зьбіраемся цяпер у офісе, і разам з вамі будзем складаць сьпіс, разам з вамі будзем ісьці на гэтыя выбары. Разам з вамі, я ўпэўнены, будзем перамагаць, калі добра арганізуем», — зьвярнуўся палітык да карыстальнікаў ФБ.
Раней Саакашвілі заяўляў, што яго партыя ня зможа прыняць ўдзел у пазачарговых выбарах з прычыны таго, што яе зарэгістравалі на невядомага чалавека. Ён заклікаў палітычныя сілы прапаноўваць месцы ў сьпісах сваіх аднапартыйцаў.
Мэр Кіева, лідэр партыі «Удар» Клічко прапанаваў Саакашвілі стаць кіраўніком яго палітычнай сілы. Саакашвілі адмовіўся ад гэтай прапановы.
«Было шмат тысяч камэнтараў на маё відэа, і я вас пачуў. Нягледзячы на тое, што я лічу, што Віталь Клічко зрабіў мне вельмі годную прапанову, нам на гэты саюз ісьці ня варта, таму што ёсьць у нас выразная ідэалёгія, дакладнае разуменьне, ёсьць у нас выразныя прынцыпы... Мы ніколі не ішлі на нейкія кампрамісы на шкоду сваім прынцыпам. Абсалютная большасьць людзей, якія да нас зайшлі праз Фэйсбук, сказалі, што для іх гэта быў бы кампраміс у полі прынцыпаў. Таму, натуральна, мы на гэта ня пойдзем», — сказаў Саакашвілі напярэдадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэр Кіева Клічко прапанаваў Саакашвілі стаць кіраўніком ягонай партыіАдразу пасьля прыезду ва Ўкраіну 29 траўня 2019 ггоду Міхэіл Саакашвілі заяўляў, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, але будзе садзейнічаць абнаўленьню палітычнай клясы Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саакашавілі распавёў, што зьбіраецца рабіць ва Ўкраіне і чаго рабіць ня будзе