Сусьветная гандлёвая арганізацыя (СГА) мае патрэбу ў рэформах, заявіў кіраўнік ураду Аўстраліі Скот Морысан. Пра гэта інфармуе агенцтва Інтэрфакс.
Паводле словаў аўстралійскага прэм’ера, якога цытуе агенцтва Associated Press, многія краіны-ўдзельніцы саміту G20 у Осацы, які адбудзецца ў канцы чэрвеня, падзяляюць меркаваньне аб неабходнасьці рэфармаваньня СГА.
«Мы павінны выправіць гэта, але не ламаць, і выпраўленьне патрабуе большага партнэрства», — сказаў Морысан, выступаючы на сустрэчы ў Сынгапуры, арганізаванай Аўстралійскай гандлёвай палатай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь мае «рэальны шанец» уступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў 2020 годзеРаней улады КНР таксама заявілі, што СГА варта рэфармаваць у сувязі крызіснай сытуацыяй, якая склалася ў гэтай арганізацыі.
Пры гэтым Кітай паказаў, што «аднабаковыя пратэкцыянісцкія практыкі», якія выявіліся ў наш час, падрываюць працу СГА. У заяве гаворыцца, што «пэўны ўдзельнік» СГА выкарыстоўвае падставу нацыянальнай бясьпекі для ўвядзеньня мыта на сталь і алюміній, наносіць шкоду міжнароднаму гандлю і падрывае правілы функцыянаваньня СГА. Пэкін паказвае, што гэтая краіна ўводзіць мыта на імпарт і ўстанаўлівае гандлёвыя бар’еры без дазволу СГА.
У той жа час Кітай ня стаў удакладняць, пра якую менавіта краіну ідзе гаворка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі плянуюць далучыцца да WTO ў 2020 годзеЯк паведамлялася, Беларусь зь вясны 2016 году актывізавала перамовы аб далучэньні да СГА. Раней прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас заявіў пра намер Менску завяршыць перамовы па ўступленьні ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю да канца 2019 году і стаць сябрам арганізацыі ў 2020 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна і пэрспэктыва беларуска-расейскіх адносінаў