Заснавальнік Telegram Павел Дураў запрасіў супрацоўнікаў Яндэкса перайсьці ў Telegram, каб стварыць «эфэктыўны і свабодны агрэгатар навінаў».
Telegram валодае дадзенымі тэхналёгіямі, якія дазваляюць стварыць сэрвіс рэкамэндацыі навінаў без палітычнай цэнзуры.
Дурава ўражвае тэхнічнае ўладкаваньне сэрвісу «Яндекс. Новости», аднак ён лічыць сэрвіс абмежаваным цэнзурай і расейскамоўным рынкам.