У Дагестане супрацоўнікі ФСБ затрымалі чальцоў 15 суполак рэлігійнай арганізацыі «Сьведкі Яговы». Іх падазраюць у арганізацыі дзейнасьці экстрэмісцкай арганізацыі, паведамляе ТАСС.
Паводле спэцслужбаў, затрыманыя на працягу некалькіх гадоў вывучалі экстрэмісцкую літаратуру і каардынавалі дзеяньні ў распаўсюджваньні ідэалёгіі арганізацыі.
На днях суд у Махачкале арыштаваў чатырох вернікаў. У іх дамах прайшлі ператрусы.
У 2017 годзе Вярхоўны суд Расеі прызнаў арганізацыю «Сьведкі Яговы» экстрэмісцкай. Па дадзеных праваабарончага цэнтру «Мэмарыял», у рашэньні суду не прыведзена ніводнага факту пагрозаў бясьпекі Расеі з боку вернікаў. З часу забароны ў Расеі больш за 80 чалавек трапілі пад крымінальны перасьлед.
У сьнежні 2018 году Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з чальцамі прэзыдэнцкага Савету ў правах чалавека назваў прызнаньне Сьведак Яговы экстрэмістамі «лухтой».