Беларуская рэжысэрка будзе здымаць працяг расейскага сэрыялу 18+

Дар'я Жук

Аўтарка фільму «Крышталь» Дар’я Жук стане рэжысэркай другога сэзону расейскага сэрыялу «Утрыманкі».

Першы сэзон сэрыялу быў зьняты ў 2018 годзе, а яго прэм’ера адбылася сёлета ў сакавіку. Аўтары праекту пазыцыянавалі яго як «шматсэрыйны эратычны трылер».

Поўнамэтражны дэбют Дар’і Жук — фільм «Крышталь» — атрымаў шэраг прызоў: гран-пры Адэскага міжнароднага кінафестывалю, гран-пры кінафэстывалю ў Алматы​, расейскую кінапрэмію «Ніка», а таксама галоўны прыз конкурсу «Капрадукцыя. Акно ў сьвет» расейскага кінафэстывалю «Акно ў Эўропу», які праходзіў у Выбаргу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пракатнай вэрсіі ў Беларусі зь фільму «Крышталь» выразалі «палітыку»

Сусьветная прэм’ера «Крышталя» адбылася на міжнародным кінафэстывалі ў Карлавых Варах. Фільм узяў удзел больш як у 20 міжнародных кінааглядах у ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Аўстрыі, Гішпаніі, Швэцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска пра свой фільм у Карлавых Варах: «Кіно для таго і ёсьць, каб паказаць, што перамены магчымыя»