Падзеі 17 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1793 – у Горадні пачаў працу апошні сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і замацаваў рашэньне пра другі падзел краіны.
У Беларусі захавалася 20 калёнаў у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня 1791 году
1876 – міністэрства ўнутраных спраў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове.
1898 – Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў.
1934 – пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер палітычных зьняволеных.
1935 – створаная амэрыканская кінакампанія «Paramount Pictures».
1940 – у Латвію і Эстонію ўведзеныя савецкія войскі.
1953 – паўстаньне працоўных у ГДР: больш чым у 700 мясцовасьцях адбыліся антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы былі задушаныя групай савецкіх войскаў у ГДР.
У гэты дзень нарадзіліся
1882 — Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў сусьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.
1936 — Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр, клясык эўрапейскага кіно.
У памяці
1696 — памёр кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян ІІІ Сабескі.
1938 — у Омску расстраляны Аркадзь Смоліч, дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец ў галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.
1996 — памёр Томас Сэмюэл Кун, амэрыканскі гісторык і філёзаф навукі. Ягоная кніга «Структура навуковых рэвалюцый» зьяўляецца адной з найбольш цытаваных навуковых публікацый за ўсю гісторыю навукі.