Падзеі 16 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
16 чэрвеня 1928 году памёр Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі — Сымона і Алены Вайніловічаў.
Таксама ў гэты дзень
1904 — у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймса Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе. Першая палова раману ў беларускім перакладзе Яна Максімюка выйшла ў Беластоку ў 1993 годзе.
2006 — для карыстальнікаў адкрылі новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
500 найлепшых кніг за 500 гадоў
У гэты дзень нарадзіліся
1834 — Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладчык, публіцыст.
1897 — Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.
У памяці
1937 — памёр Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР, партыйны дзяяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны камуністамі).
1954 — памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.
1955 — памёр Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзяяч, пасол польскага сэйму, пэдагог, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.