Падзеі 14 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1792 – Барысаў атрымаў ад уладаў Расеі новы герб.
1905 – пачалося паўстаньне каманды расейскага браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры, адна са знакавых падзеяў рэвалюцыі 1905-1907 гадоў у Расеі.
1906 – у Беластоку адбыўся габрэйскі пагром.
1937 – у Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед, Старшыня Савету народных камісараў БССР. Пасьля арышту ў Маскве яго скіравалі ў Менск, дзе ў часе допыту ў будынку НКВД Галадзед выкінуўся з акна 5-га паверху.
1938 – заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек.
1941 – савецкія войскі распачалі масавую дэпартацыю грамадзян Латвіі, Літвы й Эстоніі ў аддаленыя расейскія рэгіёны
1982 – перамога Брытаніі над Аргентынаю ў вайне за Фалклэнды
1995 – тэрарыстычная група Шаміля Басаева захапіла ў закладнікі каля 1600 чалавек у шпіталі гораду Будзёнаўску.
У гэты дзень нарадзіліся
1867 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў беларускай гістарыяграфіі.
1900 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак.
1928 — Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр, адна з цэнтральных фігур Кубінскай рэвалюцыі.
1931 — Ігар Сарокін, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.
1946 — Дональд Трамп, 45-ы Прэзыдэнт ЗША.
У памяці
1903 — Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст і музыказнаўца.
1920 — Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст.
1936 — Гільбэрт Кійт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік і журналіст.
1986 — Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі празаік, паэт і публіцыст.