4 чэрвеня расейскі зьнішчальнік Су-35 тройчы за некалькі гадзін перахопліваў амэрыканскі самалёт выведкі Р-8А «Пасэйдон», які знаходзіўся ў міжнароднай паветранай прасторы над Міжземным морам. Пра гэта паведаміў шосты флёт ЗША.
Другі па ліку перахоп амэрыканскія вайскоўцы вызначылі як «небясьпечны». Расейскі Су-35 праляцеў на вялікай хуткасьці проста перад амэрыканскім самалётам, у выніку чаго экіпаж адчуў хвалю турбулентнасьці.
Удакладняецца, што перасьледу расейскага зьнішчальніка не было, але дзеяньні Расеі ў міжнароднай паветранай прасторы клясыфікаваныя як «безадказныя».
За апошнія гады ў Чорным моры, на Балтыцы, у Сырыі ды іншых рэгіёнах неаднаразова мелі месца небяспечныя зьбліжэньнні самалётаў Расеі і NATO. Расейскае Міністэрства абароны ад камэнтаваньня інцыдэнтаў звычайна ўстрымліваецца.