У анлайн-сэрвісе відэагульняў Steam анансавалі гульню пад назвай Sex with Stalin. Яна павінна выйсьці 10 кастрычніка 2019 года.
Яе сюжэт апісаны так: «Вам, юнаму падарожніку ў часе, выпала магчымасьць сустрэцца з найвялікшым дыктатарам усіх часоў — Сталіным. А што далей? Усё ў вашых руках! Дзяліцеся парадамі і дапамажыце правадыру прыйсьці да сусьветнага панаваньня! Ці... пакажыце вусатаму, што такое сапраўдная любоў!»
Да апісаньня распрацоўшчыкі прыклалі некалькі скрыншотаў з гульні. На некалькіх зь іх Сталін паўстае ў аголеным выглядзе. Напрыклад, на адным малюнку ён пазіруе голым на фоне дывана, на іншым — на фоне ўласнага партрэта паказвае сярэднія пальцы.
У якасьці распрацоўшчыка ўказаная нейкая кампанія Boobs Dev. Да гэтага яна выпусьціла толькі адну гульню, прысьвечаную аголеным жанчынам. Інфармацыю пра іншыя гульнях Boobs Dev у адкрытых крыніцах Радыё Свабода знайсьці не ўдалося. Гульнявыя журналісты інфармацыю аб выхадзе гульні Sex with Stalin пакуль не пракамэнтавалі.