1989. У Менск упершыню прыяжджае з Амэрыкі нашчадак айцоў-заснавальнікаў БНР, легендарных братоў Луцкевічаў, Багдан Андрусышын. Беларусь адкрывае для сябе сьпевака зь неверагодным талентам. У цыклі падкастаў Свабоды Данчык дзеліцца сваімі асабістымі гісторыямі і гісторыяй сям’і.
Сёньня — пра тое, што сястра Луцкевічаў Эмілія не размаўляла па-беларуску і наракала на братоў, якія наклікалі столькі непрыемнасьцяў на сям’ю.
- Мама была вельмі незадаволеная, што баба Міля гаворыць зь дзецьмі па-расейску. Але яна па-беларуску ня ўмела. Цікава, праўда? Родная сястра Луцкевічаў!
- «Колькі сям’я пацярпела праз Івана і Антона Луцкевічаў! Рэвалюцыю, бач ты, захацелі!» — наракала іх сястра
- Спачатку мы ў сям’і гаварылі па-ўкраінску. А потым мама сказала: «Усё, буду гаварыць толькі па-беларуску».
- Падчас акупацыі немцы сказалі — і раптам цэлы Менск загаварыў па-беларуску. А тое ўсё: «Ня ўмеем, ня ўмеем...»
- У дзяцінстве я гуляўся з «Барбі», таму што быў гей-хлопчыкам.
- ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невядомы Данчык». Гранічна шчырыя размовы з культавым сьпеваком