У Курапатах невядомыя разьбілі і параскідвалі зьнічы


У Курапатах 1 чэрвеня невядомыя разьбілі і параскідвалі зьнічы каля каменя, які ўсталяваны дзяржавай. Нядаўна тут былі дэмантажаваныя фотапасткі. Пасля таго, як актывісты пабачылі разьбітыя зьнічы, яны выклікалі міліцыянтаў.


Пра чарговае здарэньне распавяла ў фэйсбуку грамадзкая актывістка, абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька. На месца прыбылі два міліцыянты. Адзін распачаў размову з Ганнай Шапуцькай, а другі запісваў усё на камэру.

Па словах Ганны Шапуцькі, каля Курапатаў заўсёды нясуць службу міліцыянты, але акты вандалізму,непрыемныя здарэньні адбываюцца досыць часта і вінаватых не знаходзяць.