На абаронным прадпрыемстве «Кристалл» у горадзе Дзяржынск Ніжагародзкай вобласьці адбылася сэрыя выбухаў, па розных зьвестках — два ці тры. Навукова-дасьледчы інстытут займаецца стварэньнем выбуховых рэчываў.
Першапачаткова паведамлялася пра чатырох параненых, але пазней Міністэрства аховы здароўя вобласьці ўдакладніла лічбу — 19 пацярпелых. Усе яны маюць асколачныя пашкоджаньні.
Як паведамляе Расейская служба Свабоды, выбухі адбыліся ў цэху вытворчасьці трацілу. Крыніцы журналістаў сьцьвярджаюць, што ён цалкам абрынуўся. На прадпрыемстве пачаўся пажар, якому прысвоена падвышаная катэгорыя складанасьці.
Відавочцы паведамляюць, што ў навакольных адміністрацыйных будынках і жылых дамах выбітыя вокны.