«Абвінавацілі ў "нацыяналізьме" і плягіяце». Як стваралі кнігу пра 15 жанчын у гісторыі Беларусі
Your browser doesn’t support HTML5
Чаму графа Чапскага несправядліва зрабілі тварам бровару «Аліварыі»? І як кніга пра 15 выбітных жанчын у беларускай гісторыі можа пашкодзіць «великому и могучему русскому языку»? Пра гэта гаворым зь кіраўніцай праекту «Гендэрны маршрут» Ірынай Саламацінай, якая праз краўдфандынг на плятформе «Вулей» выдае кнігу «Яна была: 15 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі», мастачкай Мартай Шматавай, якая напісала партрэт дзяячкі БНР Палуты Бадуновай для гэтага выданьня, і спэцыялісткай у турыстычнай сфэры Карынай Сітнік, якая ладзіць экскурсіі па майстэрнях мастачак, якія праілюстравалі кнігу.