Узрост артэфактаў старэйшы за 10 тысяч гадоў, два біўні маюць асаблівую каштоўнасьць, іх ацэньваюць у 10 тысяч даляраў.
Супрацоўнікі паліцыі ФСБ Расеі затрымалі ў Смаленскай вобласьці грузавік з біўнямі маманта. Грузавік рухаўся па аўтадарозе Масква — Менск у бок беларускай мяжы, паведамляе ria.ru.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы перанялі «ўкраінскія тэхналёгіі» нелегальнай здабычы бурштынуУзрост артэфактаў складае ня менш за 10 тысяч гадоў. Дакумэнтаў на такі груз у кіроўцы не было. Паводле папярэдніх зьвестак, біўні былі здабытыя ў Якуціі, а грузавік імі наладавалі ўжо ў Маскве.
Расейскія сілавікі налічылі ў грузавіку каля 60 мяхоў зь біўнямі і іхнымі фрагмэнтамі. Экспэрты паведамілі, што два біўні і тры фрагмэнты маюць асаблівую культурную каштоўнасьць. Іх прыкладны кошт перавышае 650 тысяч расейскіх рублёў (каля 10 тысяч даляраў). Па факце кантрабанды заведзена крымінальная справа.