Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.
Вясной 1996 сусьветная супольнасьць выступіла ў абарону беларускіх палітвязьняў Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка, якія ў сьледчым ізалятары абвясьцілі галадоўку.
Сьцісла
- Сакратар управы Сойму БНФ Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы ў дзень Чарнобыльскага шляху, 26 красавіка 1996, намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка – 2 траўня 1996 г. Хадыкаі Сіўчык абвясьцілі галадоўку. Адміністрацыя ізалятару адмовілася прымаць лекі.
- Штодня каля сьледчага ізалятару, дзе ўтрымліваліся Сіўчык і Хадыка, родныя палітвязьняў і актывісты БНФ ладзілі пікеты. Міліцыя абражала і разганяла пікетоўцаў.
- Да пікету падышоў былы памочнік прэзыдэнта, дэпутат Віктар Кучынскі, але і ён пацярпеў – міліцыянты надавалі яму кухталёў.
- Судзьдзя Маскоўскага суду г. Менску Савіч адмовіўся разглядаць хадайніцтва Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна. Радзіма Гарэцкага. Станіслава Шушкевіча, дэпутатаў Генадзя Карпенкі, Анатоля Лябедзькі, Паўла Данейкі, Людзьмілы Гразновай і яшчэ некалькіх дзясяткаў вядомых асобаў, якія прасілі зьмяніць меру стрыманьня Сіўчыку і Хадыку.
-
Лідэр камуністаў Сяргей Калякін не паставіў подпіс у абарону Хадыкі і Сіўчыка – яму не рэкамэндавала гэта рабіць фракцыя камуністаў у ВС-13.У этэры Радыё Свабода лідар Народнага Руху Ўкраіны Вячаслаў Чарнавол заявіў, што беларускеі народ мае права на супраціў.
-
У этэры Радыё Свабода лідар Народнага Руху Ўкраіны Вячаслаў Чарнавол заявіў, што беларускеі народ мае права на супраціў.
- Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык, якія ў тыя дні знаходзіліся ў Варшаве, арганізавалі кампанію вызваленьня беларускіх палітвязьняў – за кратамі таксама знаходзіліся паэт Славамір Адамовіч, намесьнік старшыні партыі аматараў піва Андрэй Рамашэўскі і некалькі грамадзянаў Украіны, якія ўдзельнічалі ў Чарнобыльскім шляху.
- З патрабаваньнем вызваленьня Сіўчыка і Хадыкі да Аляксандра Лукашэнкі зьвярнуліся вядомыя ў сьвеце асобы – ляўрэат Нобэлеўскай прэміі паэт Чэслаў Мілаш, пісьменьнік Станіслаў Лем, кампазытар Кшыштаф Пэндэрэцкі ды іншыя.
- У выніку абвешчанай галадоўкі стан здароўя Вячаслава Сіўчыка зрабіўся крытычным, яго перавялі ў рэанімацыю.
- На просьбу Грыгорыя Яўлінскага, прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын зьвярнуўся да Лукашэнкі з прапановай вызваліць Сіўчыка і Хадыку, прычым у момант гутаркі ўзьнікла трагікамічная сытуацыя.
- Лукашэнка быў вымушаны вызваліць Сіўчыка і Хадыку, прычым гэта было пададзена як «акт гуманнасьці».
- Сьледчы па асабліва важных справах пракуратуры Менску выказаў пагрозы ў адрас тых, хто прадпісаў хадайніцтва.
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.