Зяць і дарадца Трампа прадстаўляе мірны плян па Блізкім Усходзе ў краінах рэгіёну

Джарэд Кушнэр

Зяць і дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнэр ў аўторак адправіўся зь візытам у Марока ў рамках трохдзённага турнэ, мэта якога — дамагчыся падтрымкі распрацаванага адміністрацыяй мірнага пляна па Блізкім Усходзе.

Як паведамляе ў Белым доме, Кушнэр таксама наведае Іярданію і Ізраіль.

ЗША плянуюць прадставіць эканамічную частку свайго пляна на канфэрэнцыі ў Бахрэйне ў чэрвені. Высокапастаўлены прадстаўнік Белага дома 19 траўня заявіў, што плян прадугледжвае вялікія інвэстыцыі ў эканоміку сэктара Газы, аднак для гэтага неабходна «стабільнае» перамір’е.


Палестынцы ўжо адхілілі тую частку пляна, якая прысьвечана мірнаму ўрэгуляваньню, і заклікалі арабскія дзяржавы байкатаваць канфэрэнцыю, нагадваючы, што Трамп раней прызнаў сувэрэнітэт Ізраіля над Ерусалімам. Саудаўская Арабія, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і Катар абяцалі прыняць удзел у канфэрэнцыі.

Канфэрэнцыя ў Бахрэйне пройдзе 25 і 26 чэрвеня.