Як у Лідзе робяць элітны шакаляд

Your browser doesn’t support HTML5

«Я хачу, каб мой шакаляд куплялі ва ўсім сьвеце і казалі: «Блін, крута! А дзе гэта Беларусь такая, дзе гэта такая Ліда?». Алена Ціхановіч марыць з гонарам адказваць, што Ліда — гэта там, дзе робяць якасны шакаляд Prime.
Паўтара года таму Алена Ціхановіч і Вадзім Бачараў адкрылі ў будынку закінутага заводу на ўскрайку Ліды адзіную ў Беларусі майстэрню крафтавага шакаляду.