Паляк выдаў кнігу пра беларускія гаворкі ў Латвіі за грошы ўраду Чэхіі
Your browser doesn’t support HTML5
Польскі беларусіст Мірослаў Янковяк прысьвяціў навуковае жыцьцё незвычайнай на першы погляд тэме — беларускім гаворкам у Балтыі. Ужо больш за 15 гадоў ён падарожнічае ў памежжы і запісвае носьбітаў беларускіх гаворак, якіх усё менш. Нядаўна выйшла яго новая кніга — паўтысячы старонак і 1,5 кг вагі.