Горадзенская міліцыя шукае кіроўцу, які 26 траўня наехаў на пешахода з 3-й групай інваліднасьці па зроку. Пешаход пераходзіў дарогу на зялёнае сьвятло.
Міліцыянты таксама высьвятляюць нумар машыны. Здарэньне адбылося каля 10:15 26 траўня каля крамы «Эўраопт» на праспэкце Янкі Купалы. Кіроўца аўтамабіля срэбранага колеру (меркавана Dacia Logan ці Renault Logan) пасьля ДТЗ зьехаў. Пешаход выжыў, паведамілі Свабодзе ў прэс-службе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Тых, хто валодае нейкай інфармацыяй, просяць патэлефанаваць 102.