У Вялікай Брытаніі на выбарах у Эўрапарлямэнт перамагла «Партыя Brexit» аднаго з ідэолягаў кампаніі па выхадзе Злучанага каралеўства з ЭЗ Найджэла Фараджа. Пра гэта паведамляе ВВС.
На другім месцы лібэрал-дэмакраты, якія выступаюць супраць Brexit.
Значна страцілі галасы выбарнікаў вядучыя партыі Вялікай Брытаніі — лейбарысты і кансэрватары. Пры гэтым Кансэрватыўная партыя, якая цяпер фармуе ўрад, апынулася на пятым месцы, прапусьціўшы наперад Партыю зялёных.
Як адзначае ВВС, ужо вызначаныя 64 абраныя дэпутаты Эўрапарлямэнту з 73 28 мандатаў атрымала «Партыя Brexit», 15 — лібэрал-дэмакраты, 10 — лейбарысты, 7 — «зялёныя», 3 — кансэрватары, 1 — валійская партыя Plaid Cymru.