Берасьцейскага блогера Сяргея Пятрухіна затрымалі раніцай 26 траўня, а потым адпусьцілі.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў блогер Аляксандар Кабанаў. Сяргея Пятрухіна затрымлівалі «нібыта з-за няяўкі па позве».
«Калі міліцыянты спрабавалі ўручыць позву, ён усё гэта фіксаваў на відэа. Там было многа парушэньняў. І калі ён сёньня ў пастарунку паказаў гэта відэа, то там параіліся і Сяргея адпусьцілі», — сказаў Аляксандар Кабанаў.